Каламан I Асень
Каламан I Асень | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Коломан I Асен | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Асень II | ||||||
Пераемнік | Міхаіл I Асень | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1234 |
||||||
Смерць |
жнівень 1246 |
||||||
Род | Асені | ||||||
Бацька | Іван Асень II | ||||||
Маці | Ганна-Марыя Венгерская[d] |
Каламан I Асень (балг.: Коломан I Асен, Калиман I Асен) (1234—1246) — балгарскі цар (1241—1246), празваны Царом-немаўлём.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Каламан (Каліман) застаўся пасля смерці свайго бацькі Івана Асеня II дзіцем сямі гадоў. Яго маці была венгерская прынцэса Ганна-Марыя. Ад імя малалетняга цара дзяржавай кіравала рэгенцтва.
Пра паходжанне імя цара існуе некалькі гіпотэз. Паводле адной з іх, імя Каламан тлумачыцца венгерскім уплывам на балгарскі царскі двор у той перыяд. У ХІ-ХІІІ стагоддзях у Венгрыі і Аўстрыі быў шырока шанаваўся Св. Каламан (па-лацінску: Colomannus). У лісце Папы Інакенція IV балгарскаму цару Каламану І Асеню (ад 21 сакавіка 1245 г.) адрасат называецца: «Colomanno in Bulgaria»[1].
У 1241 г., напярэдадні Мангольскага ўварвання ў Венгрыю, мадзьярскія дваране-змоўшчыкі забілі палавецкага хана Кацяна Тэртэра і яго сыноў (падазраючы, хутчэй за ўсё, беспадстаўна, што Кацян можа перайсці на бок Батыя)[2], які пражываў у Пешце. Пасля смерці любімага кіраўніка большая частка полаўцаў (куманаў, кунаў) адраклася ад хрысціянства і перайшла ў падданства да Каламана I[3].
Увосень 1242 (ці 1243) года Паўночная Балгарыя падверглася спусташэнню татарскімі атрадамі, якія вярталіся з Харватыі і Венгрыі на Волгу. Хан Батый прымусіў Тырнаўскае рэгенцтва выплачваць штогадовую даніну Залатой ардзе.
У 1246 г. малалетні Каламан быў, хутчэй за ўсё, атручаны[4], па загадзе трэцяй жонкі Івана Асеня II — візантыйкі Ірыны. На прастол узышоў яе сын Міхаіл II Асень, таксама малалетні.
Радаводнае дрэва Каламана Асеня
[правіць | правіць зыходнік]1 Ганна (Анісся) |
2 Ганна-Марыя Венгерская |
Іван Асень II (пам. 1241, кіраваў 1218-1241) |
3 Ірына Камніна |
||||||||
1 | 1 | 2 | 2 | 2 | 2 | 3 | 3 | 3 | |||
Беласлава (?) ? Стэфан Уладзіслаў |
Тамара | Пётр пам. 1237 |
Ганна-Тэадора ? севастакратар Пётр |
Міхаіл I Асень (нар. 1238/1241, пам. 1256 кіраваў 1246-1256) | |||||||
Марыя (?) ? Тэадор Ангелас Камнін |
Алена ? Тэадор II Ласкарыс |
Каламан I Асень (нар. 1235, пам. 1246 кіраваў 1241-1246) |
Марыя ? Міка |
Зноскі
- ↑ Інакенцій IV патрабаваў ад цара далучэння балгараў да Рымскай царквы — аднак, беспаспяхова.
- ↑ Гэта забойства апісана ў рамане Васіля Яна, «Батый» — глава «Канец хана Кацяна».
- ↑ Пазней, у 1280—1322 гг., Тэртэраўцы валадарылі ў Балгарыі.
- ↑ Асень // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Липовский А. Л.,. Каломан I // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Андреев, Й. — «Българските ханове и царе», В. Търново, 2004.
- Латински извори за българската история, том ІV, БАН, София, 1988.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх